Удзельнікі кружкоў і клубаў старэйшага ўзросту Драгічынскага тэрытарыяльнага цэнтра 11 сакавіка сталі актыўнымі ўдзельнікамі свята “Дзень дыялектнага прысмаку”, які адбыўся ў файе гарадской бібліятэкі.
Гучалі беларускія мелодыі, прайшла займальная віктарына на веданне мясцовага дыялекту.Можна было паслухаць і запісаць рэцэпты старадаўніх месцячковых страў і паспрабаваць іх на смак.
Асаблівае месца было адведзена выставе, прысвечанай земляку, вучонаму -лінгвісту – Федару Данілавічу Клімчуку. Ен быў унікальным знаўцам фальклору Беларускага Палесся.
Кожны прысутны на свяце адчуў цеплыню і непаўторны густ дыялектнай гаворкі. Патрэбна як мага больш выкарыстоўваць тыя словы, якія дайшлі да нас ад продкаў,бо толькі так можна зберагчы гэты неацэнны скарб.



